І сказаў яму Ізаак, бацька яго: «Хто ты?» Ён адказаў: «Я — сын твой першародны, Эзаў».
I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: «Хто ты?» І ён сказаў: «Я — сын твой першародны Эзаў».
А Ісаак, бацька ягоны, сказаў яму: хто ты? Ён сказаў: я сын твой, першынец твой, Ісаў.
Якуб кажа: «Дык прысягні мне». І прысягнуў ён, і прадаў першародства.
І так, атрымаўшы хлеб і страву з сачэвіцы, пад’еў ён і напіўся, і ўстаў і пайшоў, мала зважаючы, што прадаў першародства.
І ён, увайшоўшы да бацькі свайго, сказаў: «Бацьку мой!» А той адказаў: «Слухаю. Хто ты, сыне мой?»