Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 26:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: «Мы знайшлі ваду!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У той самы дзень прыйшлі рабы Ісаакавыя і паведамілі яму пра калодзеж, які капалі яны, і сказалі яму: мы знайшлі ваду.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 26:32
7 Крыжаваныя спасылкі  

І ён пабудаваў там ахвярнік, і, прызваўшы імя Госпада, паставіў палатку, а паслугачы Ізаака выкапалі там студню.


І, устаўшы раніцай, прысягнулі ўзаемна. Адпусціў іх Ізаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.


Адсюль назвалі яе Сабэа, і гэта назва дадзена гораду Бээр-Сэба аж па сённяшні дзень.


Лянівая рука ўтварае беднасць, а рука працавітых падрыхтоўвае багацце.


Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.


Прасіце – і будзе вам дадзена. Шукайце – і знойдзеце. Стукайце – і адчыняць вам.