І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,
БЫЦЦЁ 26:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў ім Ізаак: «Чаго вы прыйшлі да мяне, чалавека, якога зненавідзелі і выгналі ад сябе?» Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ім Ісаак: «Чаму вы прыйшлі да мяне? Вы ж зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісаак сказаў ім: навошта вы прыйшлі да мяне, калі вы зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе? |
І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,
да таго, што сам Абімэлех сказаў Ізааку: «Ідзі ад нас, бо ты стаўся намнога багацейшы за нас!»
Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне,
І, паслаўшы, Язэп паклікаў Якуба, бацьку свайго, ды ўсю радню сваю ў ліку сямідзесяці пяці душ,
Але той, што чыніў несправядлівасць блізкаму, адпіхнуў яго, кажучы: “Хто паставіў цябе начальнікам і суддзёю над намі?
Таго, вось, Майсея, якога яны зракліся, кажучы: “Хто паставіў цябе начальнікам і суддзёй?”, яго, вось, Бог паслаў як правадыра і збаўцу рукою анёла, што з’явіўся яму ў кусце.
Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.
Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зненавідзелі мяне і не выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыйшлі да мяне, калі бяда вас прыціснула».