сказала мне: “І ты пі, і вярблюдам тваім я начэрпаю”, — гэта тая жанчына, якую прызначыў Госпад сыну гаспадара майго”.
БЫЦЦЁ 24:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пакуль я гэтак моўчкі разважаў сам у сабе, паказалася Рэбэка, прыходзячы са збанам, які несла на плячы. І спусцілася яна да крыніцы, і начэрпала вады. А я кажу ёй: “Дай мне крыху папіць”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ не перастаў я гаварыць у думках маіх, і вось, выйшла Рэбэка, і збанок яе на плячы ў яе, і сышла да крыніцы і зачарпнула; і я сказаў ёй: напаі мяне. |
сказала мне: “І ты пі, і вярблюдам тваім я начэрпаю”, — гэта тая жанчына, якую прызначыў Госпад сыну гаспадара майго”.
і Ты, Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, аб’явіў паслугачу Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”. Таму раб Твой знайшоў у сабе мужнасць, каб прасіць Цябе ў гэтай малітве.
Тады будзеш прасіць — і Госпад выслухае, будзеш прызываць — і скажа: “Вось, Я тут!” Калі прымеш спаміж сябе ярмо і перастанеш пагражаць пальцам і гаварыць пераваротна,
Выслухай, Госпадзе! Злітуйся, Госпадзе! Зважай і дзейнічай дзеля Сябе Самога, не марудзячы, мой Божа, бо імя Тваё прызвана было над горадам і над народам Тваім».
Ад пачатку маленняў тваіх выйшла слова; я ж прыбыў, каб паведаміць табе, бо ты чалавек пажаданняў, дык звярні ўвагу на слова і зразумей бачанне.
І Карнэлій гаворыць: «Чатыры дні таму а дзявятай гадзіне я посціў і маліўся я ў сваім доме, і вось, паўстаў перада мною муж у бліскучым адзенні,
Падобна і Дух успамагае нашай кволасці; бо мы не ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас у невымоўных уздыханнях.