Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 9:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Ад пачатку маленняў тваіх выйшла слова; я ж прыбыў, каб паведаміць табе, бо ты чалавек пажаданняў, дык звярні ўвагу на слова і зразумей бачанне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў распавесьці [яго], бо ты найкаштоўнейшы. Дык разумей слова і зразумей відзеж.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў абвясьціць яго табе, бо ты - муж жаданьняў; дык вось, пранікні ў слова і ўразумей уяву.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 9:23
12 Крыжаваныя спасылкі  

А Ісая, сын Амоса, паслаў да Эзэкіі, кажучы: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я пачуў тое, аб чым ты маліўся да Мяне адносна Санхэрыба, цара асірыйцаў”.


Ахвяры бязбожнікаў — агідныя для Госпада; абяцанні справядлівых — мілыя Яму.


Вусны твае — як найлепшае віно, годнае, каб яго піў улюбёны, каб арашаў вусны і зубы свае».


і калі будуць там тры чалавекі гэтыя: Ной, Даніэль і Ёў, дык толькі яны, дзеля справядлівасці сваёй, вызваляць душы свае, — кажа Госпад Бог.


«Сын чалавечы, вось, забіраю ад цябе ў пакуце радасць вачэй тваіх, і не галасі, і не плач, і хай не цякуць твае слёзы.


Будуць знішчаны багацці твае, парабаваны будуць тавары твае, і разваляць яны муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, і камяні твае, і дрэвы твае, і пыл твой кінуць у сярэдзіну водаў.


У трэці год цара персаў Кіра Даніэлю, названаму Балтасарам, было аб’яўлена слова, і слова праўдзівае, вялікае змаганне; і зразумеў ён слова, бо яго сэнс адкрыў у бачанні.


і сказаў: «Не бойся, чалавек пажаданняў; супакой табе! Узмацуйся і будзь дужы». І калі ён гаварыў са мною, я падужэў і казаў: «Гавары, гаспадару, са мною, бо ўздужыў ты мяне».


Вось жа, Даніэль перавышаў усіх кіраўнікоў і сатрапаў, бо Дух Божы большы быў у ім. З-за гэтага цар маніўся паставіць яго над усім царствам;


І, калі ўбачыце нарэшце агіду спусташэння, якая паўстане на святым месцы, як сказана Даніэлем прарокам, – хто чытае, хай разумее, –


Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: «Радуйся, ласкі поўная, дабраславёная Ты між жанчынамі, Госпад з Табою».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы