І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
БЫЦЦЁ 24:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі вярблюды напіліся, дастаў той чалавек залаты кольчык у нос, паўсікля вагой, і два залатыя бранзалеты на рукі яе, дзесяць сікляў вагой, Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, як вярблюды напіліся, узяў чалавек той залатое колца ў паўсыкля вагою і два бранзалеты на рукі ейныя, вага якіх дзесяць сыкляў золата, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі вярблюды перасталі піць, тады чалавек той узяў залатую завушніцу, вагою паўсікля, і два запясьці на рукі ёй, вагою ў дзесяць сікляў золата, |
І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
і папытаўся: «Чыя ты дачка, скажы мне. Ці ў доме бацькі твайго знойдзецца месца для нас на начлег?»
Калі ўбачыў ён кольчык у носе і бранзалеты на руках сваёй сястры і пачуў, як яна перадала ўсё слова ў слова: «Так сказаў мне [той] чалавек», ён пайшоў да чалавека, які стаяў каля вярблюдаў недалёка ад студні з вадой,
І спытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?” Яна адказала: “Я — дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілка”. Дык павесіў я кольчык у ноздры яе і ўсклаў бранзалеты на рукі яе.
Затым, дастаўшы срэбраныя і залатыя рэчы ды шаты, даў іх Рэбэцы, і даў каштоўныя рэчы брату яе і маці.
І сталася на трэці дзень, што Эстэр, апрануўшыся ў царскія шаты, стала на панадворку царскага дома і затрымалася перад царскім палацам. Цар жа сядзеў на сваім троне ў пярэднім пакоі палаца, насупраць брамы дома.
Ці ж дзяўчына забудзецца пра аздобы свае, а маладая — пра нагрудную стужку? Мой народ, аднак, забыўся пра Мяне ўжо безліч дзён.
Дык купіў я поле ад Ханамээля, сына дзядзькі майго, у Анатоце, і адважыў яму срэбра: семнаццаць сікляў срэбранікаў,
Хай вашым упрыгожаннем будзе не вонкавае заплятанне валасоў, ані залатыя пярсцёнкі, ані стройныя сукні,
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадныя, поўныя братняй любові, міласэрныя, ветлівыя,