І сказаў яму: «Калі ў гэты час зноў наведаю цябе, Сара, жонка твая, будзе мець сына». Пачуўшы гэта, Сара засмяялася каля ўваходу ў палатку, бо стаяла па-за ёю.
БЫЦЦЁ 18:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спыталі ў яго: «А дзе жонка твая, Сара?» Адказаў ім: «У гэтай вось палатцы». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яму: «А дзе Сара, жонка твая?» Ён сказаў: «Вось, у намёце». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яму: дзе Сарра, жонка твая? Ён адказаў: тут, у намёце. |
І сказаў яму: «Калі ў гэты час зноў наведаю цябе, Сара, жонка твая, будзе мець сына». Пачуўшы гэта, Сара засмяялася каля ўваходу ў палатку, бо стаяла па-за ёю.
І прынёс таксама масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паставіў перад імі. Сам жа стаяў паблізу іх пад дрэвам; і яны елі.
І той увёў яе ў палатку Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку за жонку, і пакахаў яе, і яна была суцяшэннем яму па смерці маці яго.
І Лабан, увайшоўшы ў палаткі Якуба і Ліі, і абедзвюх паслугачак, не знайшоў, і, выйшаўшы з палаткі Ліі, увайшоў у палатку Ракель.
Тады Госпад кажа Каіну: «Дзе брат твой Абэль?» Ён адказаў: «Не ведаю. Ці ж я вартаўнік брату свайму?»
былі разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, лагоднымі, паслухмянымі мужам сваім, каб не зневажалася імі слова Божае.
Праз веру асеў ён у зямлі абяцанай, як у чужой, у палатках пражываючы з Ізаакам і Якубам, са спадкаемцамі таго ж самага абяцання.