БЫЦЦЁ 18:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, скончыўшы размову з Абрагамам, Госпад пайшоў, а той вярнуўся ў сваё месца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў ГОСПАД, скончыўшы гаварыць з Абрагамам, а Абрагам вярнуўся да месца свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Гасподзь, перастаўшы гаварыць з Абрагамам: а Абрагам вярнуўся ў месца сваё. |
Калі ж тыя людзі падняліся адтуль, то накіравалі вочы свае на Садом, а Абрагам ішоў разам, праводзячы іх.
І павярнулі людзі адтуль, і накіраваліся ў Садом. А Абрагам усё стаяў перад Госпадам.
І калі пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі апоўдні, схаваўся чалавек і жонка яго ад аблічча Госпада Бога сярод дрэў райскіх.
І Лабан, узняўшыся рана, пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, дабраславіў іх і вярнуўся ў сваё месца.
І сказаў Той: «Пусці Мяне, бо ўжо ўзышла зараніца». Адказаў: «Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне».