БЫЦЦЁ 17:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І перастаў з ім гаварыць, і адышоў Бог ад Абрагама. Біблія (пераклад А.Бокуна) І скончыў прамаўляць да яго, і ўзьняўся Бог ад Абрагама. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Бог перастаў гаварыць з Абрагамам і ўзышоў ад яго. |
Потым сказаў Госпад Майсею: «Вось што скажаш сынам Ізраэля: “Вы бачылі, як Я з неба да вас прамаўляў.
І калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама Анёл Госпадаў падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка яго, упалі з паклонам на зямлю;
анёл Госпадаў працягнуў канец палкі, якую трымаў у руцэ, і дакрануўся ёю да мяса і хлебных праснакоў; і выйшаў агонь са скалы, і спаліў мяса і хлебныя праснакі; анёл жа Госпадаў знік з вачэй яго.