Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
АСІІ 11:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цягнуў я іх сувязямі людскімі, цягамі любові; Я быў ім, як той, хто прытуляе немаўля да грудзей сваіх; і схіляўся над ім, і карміў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вяроўкамі людзкімі Я цягнуў іх, путамі любові. І Я быў для іх, як той, хто здымае ярмо ад сківіцаў іхніх, і схіляўся да іх, каб накарміць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Путамі чалавечымі цягнуў Я іх, путамі любові, і быў ім як бы тым, хто падымае ярмо са сківіцаў іхніх, і ласкава падкладваў ежу ім. |
Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
І сказаў Майсей: «Гэта слова, якое сказаў Госпад: “Напоўніце гамор і захавайце яго для наступных вашых пакаленняў, каб ведалі яны хлеб, якім карміў Я вас у пустыні, калі ішлі вы з зямлі Егіпецкай”».
«Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
А яна не ведае, што гэта Я даў ёй збожжа, віно, аліву, павялічыў ёй срэбра і золата, з якога зрабілі Баала.
Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў пруты ярма вашага, каб хадзілі вы з паднятымі галовамі.
Бо любоў Хрыста прынукае нас, якія разумеюць, што калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі.
масла з кароў і малако з авечак, разам з тлушчам бараноў, і ягнят сыноў Басана, і казлоў, разам з найчысцейшай пшаніцай, і каб піў адборную кроў вінаграду.