АДКРЫЦЦЁ 22:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа мне: «Не запячатвай прарочых слоў гэтай кнігі, бо час ужо блізкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кажа мне: «Не запячатывай словы прароцтва кнігі гэтае, бо час блізкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне: не запячатвай слова прароцтва кнігі гэтай; бо час блізкі. |
Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Я зраблю, што гэтай прыказцы будзе канец, і не будзе больш яе паўтараць народ у Ізраэлі”, і скажы ім, што набліжаюцца дні, і кожнае слова бачання здзейсніцца.
Ты, аднак, Даніэлю, схавай словы ды запячаткавай кнігу аж да апошніх часоў; многія пройдуць, і веды павялічацца».
І бачанне вечара і раніцы, аб якіх расказана табе, ёсць праўда! Такім чынам, ты адзнач бачанне, бо будзе яно пасля многіх дзён».
Тое, што кажу вам у цемры, кажыце пры святле; і што чуеце на вуха, прапаведуйце на дахах.
І ведайце гэты час, што ўжо пара нам ад сну паўстаць, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым калі мы ўверылі.
Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і адзенемся ў зброю святла.
Няхай ніхто вас не зводзіць ніякім чынам, бо [дзень гэты не прыйдзе], пакуль не прыйдзе перш адступленне ды пакуль не з’явіцца чалавек беззаконня, сын загубы,
які казаў: «Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні, і што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі цэрквам, што ў Азіі: у Эфес, і ў Смірну, і ў Пергам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філадэльфію, і ў Лаадыцэю».
Шчасны той, хто чытае і чуе словы прароцтва ды выконвае тое, што ў ім напісана; бо час блізкі.
І калі прагучалі гэтыя сем грымот, хацеў я пісаць, але пачуў з неба голас, які казаў мне: «Запячатай тое, што прамовілі сем грымот, і не пішы таго».
Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я – Корань і Род Давідаў, Зорка светлая і ранішняя».
Вось, сведчу кожнаму, хто слухае словы прароцтва гэтай кнігі: калі хто да іх дадасць нешта, таго Бог пакарае адной з тых плягаў, што запісаны ў гэтай кнізе,
Той, Хто пра гэта сведчыць, кажа: «Так, прыйду неўзабаве!» Амін! Прыйдзі, Госпадзе Ісусе!
І ён кажа мне: «Глядзі, не рабі! Бо я толькі саслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся».
І ўбачыў я ў правай руцэ Таго, Які сядзіць на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.