АГЕЯ 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адказаў Агей, і казаў: «Такі гэта народ, і такое гэта племя перад абліччам Маім, — кажа Госпад, — і такая ўся дзейнасць рук іх, і ўсё, што складаюць там у ахвяру, апаганена». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў Агей, і сказаў: «Такія людзі гэтыя, і такі народ гэты перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД, і такая кожная праца рук іхніх. Тое, што яны прыносяць у ахвяру, — нячыстае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады адказваў Агей і сказаў: такі гэты народ, такое племя перад Мною, кажа Гасподзь, і такія ўсе дзеі рук іхніх! І што яны прыносяць там, усё нячыстае. |
Ёсць такі, што забівае на ахвяру вала і забівае чалавека; што забівае на ахвяру авечку і скручвае галаву сабаку; складае ахвяру з ежы і поруч з крыві парсюка, паліць кадзіла і дабраслаўляе ідала. Падобна, як тыя выбралі сабе дарогі і душы іх адчуваюць асалоду ад агіднасцей іх,
Не будуць з віна складаць ахвяры Госпаду, і не будуць падабацца Яму іх ахвяры; быццам хлеб жалобы, стануць яны для іх; усе, хто з’ядуць яго, стануцца нячыстымі, бо хлеб іх будзе толькі для жыцця іх; не ўвойдзе ён у дом Госпадаў.
Для чыстых усё чыстае. Спаганеным жа і няверуючым нічога няма чыстага, але забруджаны іх думкі і сумленне.
а іншых ратуйце страхам, выхопліваючы з агню, брыдзячыся нават адзеннем, апаганеным целам. ЛІСТ ЮДЫ