ІСУСА 6:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Ешуа, сын Нуна, паклікаў святароў і сказаў ім: «Нясіце каўчэг запавету, і сем другіх святароў няхай нясуць сем труб і ідуць перад каўчэгам Госпада». Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, калі загудзіць працягла рог барані і вы пачуеце гук трубы, няхай увесь народ узвысіць гучны крык, і мур гораду разваліцца на месцы, і народ увойдзе, кожны [проста] перад сабою». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Ісус, сын Наваў, сьвятароў і сказаў ім: нясеце каўчэг запавета; а сем сьвятароў няхай нясуць сем труб юбілейных перад каўчэгам Гасподнім. |
Па кожнай высокай гары і па кожным узнятым узгорку пацякуць ручаі імклівых водаў у дзень разні вялікай, калі будуць падаць вежы.
Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.
І хай будзе горад пад праклёнам, ён і ўсё, што ў ім, — для Госпада; адна толькі Рахаб распусніца хай жыве разам з усімі, якія будуць з ёй у доме; бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі.
І забілі яны ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны аж да жанчыны, ад дзіцяці аж да старога; таксама валоў, і авечак, і аслоў забілі мечам.
І калі труба загучыць больш працягла і зашуміць у вашых вушах, хай увесь народ закрычыць найвялікшым крыкам, і муры горада разваляцца дашчэнту; і народ увойдзе, кожны проста перад сабою».
Таксама загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, і ўзброеныя ваяры хай ідуць перад каўчэгам Госпада».
У той час выступілі тыя, што хаваліся ў засадзе, і напалі на Габу, і, уварваўшыся ў горад, пазабівалі вастрыём меча ўсіх, што былі ў горадзе.
Такім чынам, устаў Давід рана, і статак даручыў вартаўніку, і, нагружаны, пайшоў, як загадаў яму Ясэй. І прыйшоў ён да ўмацавання, калі войска выходзіла на бой з баявым крыкам.
І ваяры Ізраэля і Юды падняліся, і закрычалі, і кінуліся ў пагоню за філістынцамі, і гналі іх аж да Гета і да брамы Акарона. І параненыя філістынцы ляжалі па дарозе ад Саарыма аж да Гета і да Акарона.
І калі прыбыў каўчэг запавету Госпада ў лагер, загаманіў увесь Ізраэль вялікім гоманам і задрыжала зямля.