І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.
ІСУСА 21:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Карыят-Арба, бацькі Анака, які інакш называецца Геброн, на гары Юды, разам з наваколлямі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) далі Кірыят-Арбу бацькі Анака, значыць Хеўрон, на гары Юды, з навакольнымі палямі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; |
І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.
Прыбыў Якуб да Ізаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Карыят-Арбу, значыць у Геброн, дзе калісьці качавалі Абрагам і Ізаак.
Па чатырох гадах сказаў Абсалом цару: «Пайду, прашу цябе, я ў Геброн і споўню мае абяцанні, што я абяцаў Госпаду.
Геброн перад тым называўся Карыят-Арба, а Арба быў найвялікшым чалавекам сярод сыноў Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.
сынам Аарона з роду Кагата, левіцкага паходжання, — бо на іх выпала першае жэрабя, — аддалі гарады, назвы якіх наступныя:
Пасля пайшоў Юда супраць хананеяў, якія жылі ў Геброне, што раней называўся Карыят-Арба, і пабіў Сэсая, і Ахімана, і Талмая.
і тым, што ў Геброне, і ў астатніх месцах, дзе праходзіў сам Давід са сваімі ваярамі.