Дык зняў Абрам палатку сваю і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, якая ў Геброне, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду.
ІСУСА 10:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама з Эглона пайшоў Ешуа з усім Ізраэлем на Геброн і ваяваў супраць яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, з Эглёну ў Хеўрон, і ваяваў з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ісус і ўсе Ізраільцяне зь ім з Эглона да Хэўрона і ваявалі супроць яго; |
Дык зняў Абрам палатку сваю і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, якая ў Геброне, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду.
Гэта таксама лік кіраўнікоў войска, што далучыліся да Давіда, калі ён быў у Геброне, каб перанеслі ўладу Саўла на яго па слове Госпада:
Сараа таксама, і Аялон, і Геброн, гарады вельмі ўмацаваныя, што былі ў Юдэі і Бэньяміне.
Дык Адоні-Сэдэк, цар Ерузаліма, паслаў пасланцоў да Агама, цара Геброна, і да Парама, цара Ярмута, таксама да Яфія, цара Лахіса, і да Дабіра, цара Эглона, запрашаючы:
у той жа дзень апанаваў яго і забіў вастрыём меча ўсё жывое, адпаведна ўсяму, што зрабіў у Лахісе.
І ўзяў яго, і забіў вастрыём меча яго, таксама цара яго, і ўсе гарады яго, і ўсё жывое, што там пражывала; не пакінуў анікога: як зрабіў у Эглоне, так зрабіў і ў Геброне, усё, што ў ім знайшлося, знішчыўшы.
Дык, сышоўшыся, злучыліся разам пяць цароў амарэйскіх: цар Ерузаліма, цар Геброна, цар Ярмута, цар Лахіса, цар Эглона са сваімі войскамі; і сталі яны лагерам каля Габаона, і ваявалі супраць яго.
А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбу, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.
Такім чынам, сынам святара Аарона ў Геброне далі горад для ўцёкаў і наваколлі яго, і Лебну разам з яе наваколлямі,
Пасля пайшоў Юда супраць хананеяў, якія жылі ў Геброне, што раней называўся Карыят-Арба, і пабіў Сэсая, і Ахімана, і Талмая.