І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхабот, кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».
ІСАІ 54:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Расшыр прасторы шатра свайго, расцягні сцены сваіх палатак, не шкадуй; папусці даўжэй шнуры свае і калы свае ўмацуй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пашыр месца намёту твайго, расьцягні пакрыцьці жытла твайго, ня стрымлівай сябе, папусьці даўжэй вяроўкі твае, умацуй калкі твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Расхіні месца намёту твайго, пашыры покрывы жытлішчаў тваіх; не саромейся, - адпусьці даўжэй шнуры твае і ўцьвердзі калкі твае; |
І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхабот, кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».
пакрывала панадворка і заслона на ўваход у панадворак са слупамі і падножжамі іх, і ланцужкі яго, і калкі. З прыналежнасцей прысутнічала ўсё, што павінна было быць пры служэнні ў скініі, у палатцы сустрэчы, згодна з загадам.
Павялічыў Ты народ, Госпадзе, павялічыў народ, праславіўся; пашырыў усе межы зямлі.
Глянь на Сіён, горад нашых святаў! Вочы твае аглядаць будуць Ерузалім, пасяленне бяспечнае, палатку, якую ніхто не зможа перанесці, яе слупы не будуць вынуты вечна, і ўсе вяроўкі яе не парвуцца.
Палатка мая спустошана, усе вяроўкі мае пазрываны, сыны мае адышлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б ізноў расцягнуў палатку маю і хто б напяў мае палотны.
Прыйдзе дзень, калі будуць адбудаваны муры твае; у той дзень будуць пашыраны межы твае.