ІСАІ 54:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) зраблю ўмацаванні твае з рубінаў, а брамы твае — з каштоўных камянёў, а ўсю агароджу тваю — з самацветаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зраблю вокны твае з рубінаў, а брамы твае — з камянёў гранату, а ўсю агароджу тваю — з камянёў каштоўных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зраблю вокны твае з рубінаў і браму тваю - з жамчужын, і ўсю агароджу тваю - з каштоўных камянёў. |
О няшчасны, бурамі кіданы і без аніякай пацехі! Вось, Я пакладу каменні твае на карбункулах; пакладу падмуркі твае на сапфірах;
брамы горада будуць названыя паводле імёнаў пакаленняў Ізраэля: тры брамы з паўночнага боку: адна брама Рубэна, адна брама Юды, адна брама Левія.
І ў той дзень збавіць іх Госпад, Бог іх, як статак народа Свайго, бо яны, як каштоўныя камяні ў вянцы, будуць свяціцца над Яго зямлёй.
І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.