Кажыце маладушным: «Трымайцеся, не бойцеся! Вось, Бог ваш, помста надыдзе, адплата Божая; Ён сам прыйдзе і збавіць вас».
ІСАІ 41:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожны будзе дапамагаць блізкаму свайму і скажа брату свайму: “Мацуйся!” Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожны дапамагае бліжняму свайму і кажа брату свайму: «Будзь моцны!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) кожны дапамагае свайму прыяцелю і кажа свайму брату: «мацуйся!» |
Кажыце маладушным: «Трымайцеся, не бойцеся! Вось, Бог ваш, помста надыдзе, адплата Божая; Ён сам прыйдзе і збавіць вас».
Скульптуру адлівае рамеснік, залатых спраў майстра пацягвае яе золатам, і бляшкамі срэбранымі — срабрыцель.
Узмацуе майстар залатара, а малатабоец таго, які куе, кажучы пра склейку: “Яна добрая”; і ўмацоўвае яе цвікамі, каб не рухалася.
Рамеснік па жалезе вырабляе на вуглях сякеру ды молатам надае ёй форму, і апрацоўвае яе сілай рукі сваёй; адчувае смагу, знясільваецца, не п’е вады і стамляецца.