Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 44:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Рамеснік па жалезе вырабляе на вуглях сякеру ды молатам надае ёй форму, і апрацоўвае яе сілай рукі сваёй; адчувае смагу, знясільваецца, не п’е вады і стамляецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Каваль [вырабляе] з жалеза сякеру, працуе на вугольлі, і малатком кшталтуе [ідала], і робіць работу моцным рамяном сваім; адчувае голад, стамляецца, ня п’е вады і зьнемагаецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Каваль робіць з жалеза сякеру і працуе на вугольлі, малаткамі абрабляе яе і працуе над ёю моцнаю рукою сваёю да таго, што аж робіцца галодны і бясьсілы, ня п'е вады і зьнемагае.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 44:12
11 Крыжаваныя спасылкі  

Скульптуру адлівае рамеснік, залатых спраў майстра пацягвае яе золатам, і бляшкамі срэбранымі — срабрыцель.


Ці ж гэта не ад Госпада Магуццяў тое, што людзі працуюць для агню ды народы мучаюцца дарэмна?


Звярнулі хутка з дарогі, якую Я ім паказаў, і зрабілі сабе цяля літое і пакланіліся яму, прыносячы ахвяры, і сказалі: “Гэта багі твае, Ізраэль, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай”».


Калі ён іх атрымаў, ён стылом сфармаваў выяву і зрабіў з іх літое цяля. А яны сказалі: «Гэта багі твае, Ізраэль, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай!»


Там будзеце служыць багам, зробленым рукамі людзей, дрэву і каменю, якія не бачаць, не чуюць, не ядуць, не адчуваюць паху.


Вельмі бедны, каб пасвяціць дрэва негніючае, падбірае сабе мудрага мастака, каб паставіў статую, якая не пахіснулася б.


Чым дапаможа балван, якога выразаў разбяр, адлітая выява і лжывы прадказальнік? Бо надзею ўскладае на твор свой стваральнік яго, калі робіць нямых багоў.


І паказаў мне Госпад чатырох рамеснікаў;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы