Хай прыйдуць і паведамяць нам, якая будучыня; паведаміце, што было раней, каб прыклалі мы сэрца наша і каб ведалі, што цяпер, ды, што будзе, выявіце нам.
ІСАІ 41:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто абвясціў ад пачатку, каб мы ведалі, і намнога раней, каб сказалі мы: «Справядліва». Ніхто не аб’яўляў, ніхто не абвяшчаў, ніхто таксама не чуў слоў вашых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто паведаміў [гэта] ад пачатку, каб мы ведалі, і [паведаміў] раней, каб мы сказалі: «Слушна»? Але ніхто не паведаміў, ніхто не абвяшчаў, ніхто ня чуў словаў вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто абвясьціў пра гэта спачатку, каб нам ведаць, і задоўга да таго, каб нам можна было сказаць: «праўда?», але ніхто не сказаў, ніхто не абвясьціў, ніхто ня чуў слоў вашых. |
Хай прыйдуць і паведамяць нам, якая будучыня; паведаміце, што было раней, каб прыклалі мы сэрца наша і каб ведалі, што цяпер, ды, што будзе, выявіце нам.
«Хто дзейнічаў і здзейсніў, паклікаючы пакаленні спакон вякоў? Я, Госпад, першы, і з апошнімі таксама Я.
Хай усе народы збяруцца разам і аб’яднаюцца плямёны: хто з іх абвесціць гэта і папярэднія дзеі дасць нам пачуць? Хай дадуць сведкаў сваіх, і хай апраўдваюцца, і хай слухаюць і кажуць: «Гэта праўда!»
Хто падобны да Мяне? Хай пакліча і абвесціць, ды хай прадставіць Мне, з чаго ўсталяваў Я старадаўні народ; будучыню і тое, што мае быць, хай абвесціць нам.
Абвясціце і прыходзьце, і параімся разам. Хто даў пачуць пра гэта ад пачатку і гэта прадказаў даўно? Ці ж не Я — Госпад, і няма другога Бога, апроч Мяне? Бога справядлівага, Які збаўляе, апрача Мяне, няма.