Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 43:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Хай усе народы збяруцца разам і аб’яднаюцца плямёны: хто з іх абвесціць гэта і папярэднія дзеі дасць нам пачуць? Хай дадуць сведкаў сваіх, і хай апраўдваюцца, і хай слухаюць і кажуць: «Гэта праўда!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Няхай усе народы зьбяруцца разам, і зыйдуцца плямёны. Хто з іх распавядзе пра гэта? Няхай аб’явяць пра мінулае. Няхай дадуць сведкаў сваіх і апраўдаюцца, каб можна было пачуць і сказаць: «[Гэта] праўда!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Хай усе народы зьбяруцца разам, і згуртуюцца плямёны. Хто сярод нас прадказваў гэта? хай абвесьцяць, што было на пачатку; хай паставяць сьведак ад сябе і апраўдаюцца, каб можна было пачуць і сказаць: праўда!

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 43:9
17 Крыжаваныя спасылкі  

Псальм. Асафа. Бог багоў Госпад прамовіў і паклікаў зямлю ад усходу сонца аж на захад.


Прыступіце, народы, каб паслухаць! І вы, людзі, зважце! Няхай слухае зямля ды ўсё, што яе запаўняе, сусвет і ўсё, што ў ім расце!


«Хай маўчаць астравы перада Мною, няхай народы адновяць сілы; хай прыходзяць і тады гавораць, паспяшым разам да суда!»


Дай Мне прыпомніць, судзіць будзем разам, расказвай, каб апраўдацца.


Гэта кажа Госпад, Валадар Ізраэля і Збаўца яго, Госпад Магуццяў: “Я — першы і Я — апошні, і, апроч Мяне, няма Бога.


Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”.


Збярыцеся вы ўсе і слухайце: хто з іх абвясціў гэтыя рэчы? Госпад узлюбіў Яго; ён споўніць волю Яго над Бабілонам і руку Яго [уздыме] над халдэямі.


«Падзеі ранейшыя даўно вам абвясціў, і з вуснаў Маіх яны выйшлі, і Я даў пачуць іх; раптам стаў дзейнічаць, і збыліся.


Збярыцеся і прыйдзіце, усе народы сумежныя, ды збярыцеся там! Вядзі, Госпадзе, Тваіх волатаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы