І сказаў Давід: «Акажу міласэрнасць Ханону, сыну Нааса, як аказаў мне міласэрнасць бацька яго». Такім чынам, паслаў Давід паслугачоў сваіх, каб суцешыць яго дзеля смерці бацькі. Калі ж паслугачы Давіда прыбылі ў зямлю сыноў Амона,
ІСАІ 39:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той час Мэрадахбаладан, сын Баладана, цар Бабілона, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо ён чуў, што быў хворы і акрыяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той час Мэрадах-Баладан, сын Баладана, валадар Бабілону, паслаў да Эзэкіі лісты і дары, бо ён пачуў, што той быў хворы і ачуняў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На той час Мэрадах Валадан, сын Валаданаў, цар Вавілонскі, прыслаў Эзэкіі ліст і дарункі, бо чуў, што ён быў хворы і ачуняў. |
І сказаў Давід: «Акажу міласэрнасць Ханону, сыну Нааса, як аказаў мне міласэрнасць бацька яго». Такім чынам, паслаў Давід паслугачоў сваіх, каб суцешыць яго дзеля смерці бацькі. Калі ж паслугачы Давіда прыбылі ў зямлю сыноў Амона,
і паслаў Той сына свайго Адарама да цара Давіда, каб прывітаць Яго, прыносячы віншаванні, і падзякаваць яму, што ваяваў з Ададэзэрам і пабіў яго; бо ворагам быў Той Ададэзэру. І прывёз падарункі Адарам: посуд срэбраны і посуд залаты, а таксама посуд медны,
Многія таксама прынеслі дары Госпаду ў Ерузаліме ды каштоўнасці Эзэкію, цару Юдэі, які ўзвысіўся па гэтых падзеях на віду ўсіх народаў.
Эзэкія, аднак, не адплаціў за дабрадзействы, якія атрымаў, бо сэрца яго ўзнялося ў пыхлівасці; і ўзгарэўся супраць яго і супраць Юдэі і Ерузаліма гнеў Госпада.
Калі, аднак, прыбылі паслы ад князёў Бабілона, пасланыя імі да яго, каб запытацца пра цуд, які здарыўся ў краі, тады пакінуў яго Бог, каб выпрабаваць, каб выявілася ўсё, што было ў яго сэрцы.
Тады будзе Бабілон, перл валадарстваў, высокі гонар халдэяў, такім, як калі перавярнуў Госпад Садом і Гамору.
прамовіш ты гэтую прыпавесць супраць цара Бабілона і скажаш: «Як жа гэта знік прыгнятальнік, скончыўся ўціск?»
Вось, зямля халдэяў. Такога народа не было. Асірыя заснавала яго сярод дзікіх звяроў. Яны збудавалі вежы свае; падкапалі іх дамы, ператварылі яго ў руіны.