І сказаў Эзэкія Ісаі: «Што за знак будзе, што Госпад аздаровіць мяне і што на трэці дзень я пайду ў святыню Госпада?»
ІСАІ 38:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды сказаў Эзэкія: «Што будзе за знак, што я пайду ў дом Госпада?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Эзэкія: «Які знак, што я ўвайду ў Дом ГОСПАДА!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Эзэкія сказаў: якая азнака, што я буду хадзіць у дом Гасподні? |
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Што за знак будзе, што Госпад аздаровіць мяне і што на трэці дзень я пайду ў святыню Госпада?»
Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
Такі вось будзе табе знак ад Госпада, што Госпад споўніць слова гэтае, што прамовіў:
У той час Мэрадахбаладан, сын Баладана, цар Бабілона, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо ён чуў, што быў хворы і акрыяў.
Потым знайшоў яго Ісус у святыні і сказаў яму: «Вось, ты паздаравеў; ужо болей не грашы, каб не здарылася табе што горшае».