ЁНЫ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Госпад сказаў: «Ці ты думаеш, што справядліва гневаешся?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД: «Ці добра ты робіш, што гневаешся?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь: «няўжо гэта засмуціла цябе так моцна?» |
Такім чынам, прыйшоў Ахаб у свой дом сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрагэля, кажучы: «Не дам табе спадчыны бацькоў маіх». І, лёгшы на ложак свой, адвярнуўся тварам да сцяны, і не еў хлеба.
Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё».
І выйшаў Ёна з горада, і сеў з усходняга боку горада, і зрабіў сабе зацяненне там, і сядзеў пад ім у засені, каб паглядзець, што станецца з горадам.
Дык сказаў Бог Ёну: «Ці справядліва ты гневаешся з прычыны гэтага плюшчавага куста?» І ён адказаў: «Вельмі гневаюся я, аж да смерці».
«Хай Аарон, — сказаў Ён, — будзе далучаны да народа свайго, бо ён не ўвойдзе ў зямлю, якую Я даў сынам Ізраэля, таму што вы бунтавалі супраць волі Маёй ля водаў Мэрыбы.
Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”