Ён вярнуў межы Ізраэля ад уваходу ў Эмат і аж да мора Арабы па слове Госпада, Бога Ізраэля, якое сказаў Ён праз паслугача Свайго Ёну, сына Амаці, прарока, які быў з Гет-Хефэра.
ЁНЫ 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І было слова Госпада да Ёны, сына Амаці: Біблія (пераклад А.Бокуна) І было слова ГОСПАДА да Ёны, сына Амітая, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было слова Гасподняе Ёну, сыну Амафіінаму: |
Ён вярнуў межы Ізраэля ад уваходу ў Эмат і аж да мора Арабы па слове Госпада, Бога Ізраэля, якое сказаў Ён праз паслугача Свайго Ёну, сына Амаці, прарока, які быў з Гет-Хефэра.
Леў раве, хто ж не спалохаецца? Калі Госпад Бог прамаўляе, хто ж не будзе праракаваць?
Племя ліхое і чужаложнае знака шукае, ды іншы знак не будзе дадзены яму, толькі знак Ёны прарока». І, пакінуўшы іх, адышоўся.
Мужы з Нінівы стануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны на заклік Ёны навярнуліся, а вось, тут большы за Ёну.