і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».
ЁВА 6:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто зробіць, каб дайшла просьба мая і каб даў мне Бог тое, чаго чакаю? Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто зробіць, каб споўнілася жаданьне маё, і тое, чаго чакаю, ці дасьць мне Бог? Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, калі б збылося жаданьне маё, і спадзяваньне маё спраўдзіў Бог! |
і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».
Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!
Яны чакаюць смерці, а яна не прыходзіць, і, шукаючы, здабываюць яе больш рупліва, чым скарбы,
Тое, да чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер, у бядзе, сталася ежай для мяне.
КАФ. Марнее, [прагнучы] збаўлення, душа мая, і трывала ўскладаю я надзею на слова Тваё.
Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё».