ЁВА 27:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пабудаваў ён, як павук, дом сабе і, як вартаўнік, зрабіў сабе шалаш. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пабудаваў ён, як павук, дом сабе, і як вартаўнік зрабіў сабе будан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан; |
Дачка Сіёна пакінута, як палатка ў вінаградніку, як шалаш у агародзе, як горад у аблозе».
Жытло маё прынята і перанесена далёка ад мяне, як палатка пастухоў; звіў Ён, як ткач, жыццё маё, ад кроснаў адарваў мяне. Ад рання да вечара мяне марнуеш.
Бо, як вопратку, так іх з’есць чарвяк, і, як воўну, так зжарэ іх моль, справядлівасць жа Мая будзе вечная ды збаўленне Маё — з пакалення ў пакаленне».
І знішчыў сваю агароджу, як сад, палатку Сваю разбурыў. У няпамяць аддаў Госпад на Сіёне ўрачыстасць і шабат і ў запале гневу Свайго пагардзіў царом і святаром.