Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 20:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі пыха яго падымецца да неба, і галава яго дакранецца да хмар,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі пыха ягоная падымецца да неба, і галава ягоная дакранецца хмараў,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хоць бы вырасла да нябёсаў веліч ягоная, і галава ягоная дастала да воблакаў, -

Глядзіце раздзел



ЁВА 20:6
8 Крыжаваныя спасылкі  

І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».


Калі б нават да неба падняўся Бабілон і ў небе ўмацаваў сілу сваю, але ад Мяне прыйдуць на яго нішчыцелі», — кажа Госпад.


Закрычаў Ён голасна ды так казаў: “Ссячыце дрэва і абрэжце галіны яго, абтрасіце лісты і адкіньце плады яго. Хай звяры бягуць з-пад яго, і птушкі — з галінаў яго.


і выганяць цябе з паміж людзей, і будзеш пражываць пасярод дзікіх звяроў, і, як валы, будзеш есці траву, і расой з неба будзеш праганяць смагу; таксама сем прамежкаў часу праміне над табой, пакуль не прызнаеш, што Узвышні ёсць Валадар над царствам людскім і даручае яго каму захоча.


Хоць бы сышлі яны ў апраметную, адтуль выведзе іх Мая рука; а калі б падняліся аж у неба, адтуль сцягну іх.


А ты, Кафарнаўм, што аж да неба ўзнёсся? Аж у пекла зрынешся! Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, якія адбыліся ў табе, то застаўся б ён па сённяшні дзень.