І была на Ільлі рука Гасподняя. Ён аперазаў сьцёгны свае і бег перад Ахавам да самага Ізрэеля.
3 ЦАРСТВАЎ 4:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрэеля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам; Біблія (пераклад А.Бокуна) Баана, сын Ахілюда, — над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шэанам, які каля Цартаны, ніжэй Езрээля, ад Бэт-Шэану аж да Абэль-Мэхо і аж да ваколіц Ёкмэаму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам; |
І была на Ільлі рука Гасподняя. Ён аперазаў сьцёгны свае і бег перад Ахавам да самага Ізрэеля.
а Іуя, сына Намэсіінага, памаж за цара над Ізраілем; а Елісея, сына Сафатавага, з Авэль-Мэхолы, памаж за прарока замест сябе;
Каля Ісахара і Асіра - Манасіі Бэт-Чан і залежныя ад яго мясьціны, Іўлеам і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Дора і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Эн-Дора і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Таанаха і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Мэгідона і залежныя ад яго мясьціны, і трэцяя частка Натэта.
вада, якая цякла зьверху, спынілася і стала сьцяною на даволі вялікай адлегласьці, да горада Адама, які каля Цартана; а што цякла ў мора раўніны, у мора Салёнае, пайшла і высахла.
Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра.
Тым часам як трыста чалавек трубілі ў трубы, абярнуў Гасподзь меч аднаго на другога ва ўсім табары, і бегла рушэньне ў Бэтшыту да Царэры, да мяжы Авэлмэхолы, паблізу Табаты.
А калі настаў час аддаць Мэрову, дачку Саўлавую, Давіду, дык яна выдадзена была замуж за Адрыэла з Мэхолы.
і падняліся ўсе людзі моцныя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўла і целы сыноў ягоных са сьцяны Бэт-сана, і прыйшлі ў Явіс, і спалілі іх там;