Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 31:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 і паклалі зброю ягоную ў капішчы Астарты, а цела яго павесілі на сьцяне Бэт-сана.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І палажылі яны зброю ягоную ў доме Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І паклалі яны зброю ў святыні Астарты, а цела яго павесілі на муры Бэтсана.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 31:10
7 Крыжаваныя спасылкі  

Каля Ісахара і Асіра - Манасіі Бэт-Чан і залежныя ад яго мясьціны, Іўлеам і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Дора і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Эн-Дора і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Таанаха і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Мэгідона і залежныя ад яго мясьціны, і трэцяя частка Натэта.


І Манасія ня выгнаў жыхароў Бэтсана і залежных ад яго гарадоў, Таанаха і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Дора і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Іўлеама і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Мэгідона і залежных ад яго гарадоў; і засталіся Хананэі жыць у зямлі гэтай.


пакінулі Госпада і пачалі служыць Ваалу і Астартам.


І сказаў сьвятар: вось меч Галіяфа Філістымляніна, якога ты забіў у даліне дуба, загорнуты ў вопратку, за наплечнікам; калі хочаш, вазьмі яго; іншага акрамя гэтага тут няма. І сказаў Давід: няма да яго падобнага, дай мне яго.


і падняліся ўсе людзі моцныя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўла і целы сыноў ягоных са сьцяны Бэт-сана, і прыйшлі ў Явіс, і спалілі іх там;


І сказаў Самуіл усяму дому Ізраіля, кажучы: калі вы ўсім сэрцам сваім вяртаецеся да Госпада, дык выдаліце са свайго асяродзьдзя багоў іншаземных і Астартаў і расхінеце сэрца ваша да Госпада і служэце Яму аднаму, і Ён выратуе вас ад рукі Філістымлянаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы