І сказаў ён Юдэям: пабудуем гарады гэтыя і абнясём іх сьценамі зь вежамі, з брамамі і засаўкамі; зямля яшчэ наша, бо мы знайшлі Госпада Бога нашага: мы знайшлі Яго, - і Ён даў нам спакой з усіх бакоў. І пачалі будавацца, і мелі посьпех.
2 ЛЕТАПІСАЎ 27:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і гарады пабудаваў на гары Юдэйскай, і ў лясах пабудаваў палацы і вежы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён пабудаваў гарады на гары Юды, і ў лясах паставіў крэпасьці і вежы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён пабудаваў таксама гарады ў гарах Юдэі, і ў лясах — крэпасці і вежы. |
І сказаў ён Юдэям: пабудуем гарады гэтыя і абнясём іх сьценамі зь вежамі, з брамамі і засаўкамі; зямля яшчэ наша, бо мы знайшлі Госпада Бога нашага: мы знайшлі Яго, - і Ён даў нам спакой з усіх бакоў. І пачалі будавацца, і мелі посьпех.
І ўзвышаўся Ёсафат усё больш і больш і пабудаваў у Юдэі крэпасьці і гарады пад запасы.
Ён ваяваў з царом Аманіцянаў і адолеў іх, і далі яму Аманіцяне ў той год сто талантаў срэбра і дзесяць тысяч кораў пшаніцы і ячменю дзесяць тысяч. Гэта давалі яму Аманіцяне і на другі год, і на трэці.