А за імі і з усіх плямёнаў Ізраілевых прыхільныя сэрцам сваім, каб ісьціць Госпада Бога Ізраілевага, прыходзілі ў Ерусалім, каб прыносіць ахвяры Госпаду Богу бацькоў сваіх.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся Юдэі прасіць дапамогі ў Госпада; з усіх гарадоў Юдавых прыйшлі яны ўмольваць Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраўся Юда шукаць ГОСПАДА, таксама з усіх гарадоў Юды прыйшлі шукаць ГОСПАДА. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сабралася ўся Юдэя маліцца да Госпада; але і з усіх яе гарадоў прыбылі ўмольваць Яго. |
А за імі і з усіх плямёнаў Ізраілевых прыхільныя сэрцам сваім, каб ісьціць Госпада Бога Ізраілевага, прыходзілі ў Ерусалім, каб прыносіць ахвяры Госпаду Богу бацькоў сваіх.
І стаў Ёсафат на сходзе Юдэяў і Ерусалімлянаў у доме Гасподнім, перад новым дваром,
і ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукацьмуць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую зь неба і дарую грахі іхнія і ацалю зямлю іхнюю.
І абвясьціў я там пост каля ракі Агавы, каб упакорыцца нам перад абліччам Бога нашага, прасіць у Яго пасьпяховай дарогі сабе і дзецям нашым і ўсёй маёмасьці нашай,
Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
Назначце пост, абвясьцеце ўрачысты сход, склічце старцаў і ўсіх жыхароў краіны гэтай у дом Госпада Бога вашага і заклікайце да Госпада.