1 ЦАРСТВАЎ 20:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі дзень раніцай выйшаў Ёнатан у поле, у час, назначаны Давіду, і малы хлопчык зь ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася раніцаю, пайшоў Ёнатан у поле, на месца, вызначанае Давідам, а разам з ім юнак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі развіднела, пайшоў Ёнатан на поле, на месца, вызначанае Давідам, а разам з ім малады паслугач. |
таму на трэці дзень ты спусьціся і пасьпяшайся на тое месца, дзе ты хаваўся раней, і сядзь каля каменя Азэль:
І ўстаў Ёнатан з-за стала ў вялікім гневе і не абедаў на другі дзень маладзіка, бо смуткаваў па Давідзе і таму што пакрыўдзіў яго бацька ягоны.
І сказаў ён хлопчыку: бяжы, шукай стрэлы, якія я пускаю. Хлопчык пабег, а ён пускаў стрэлы так, што яны ляцелі далей хлопчыка.