Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 20:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 І ўстаў Ёнатан з-за стала ў вялікім гневе і не абедаў на другі дзень маладзіка, бо смуткаваў па Давідзе і таму што пакрыўдзіў яго бацька ягоны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 І падняўся Ёнатан ад стала поўны гневу, і ня еў хлеба ў другі дзень маладзіка, бо трывожыўся дзеля Давіда, і што бацька ягоны зьняважыў [таксама] яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 Такім чынам, падняўся Ёнатан ад стала вельмі разгневаны і не еў хлеба ў другі дзень маладзіка, бо трывожыўся дзеля Давіда, таму што бацька яго засмуціў яго.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 20:34
5 Крыжаваныя спасылкі  

Гневаючыся, не грашэце: сонца хай ня зойдзе ў гневе вашым;


І з гневам на іх паглядзеўшы, смуткуючы па ачарсьцьвеньні сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Той працягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая.


Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў;


Тады Саўл кінуў дзіду ў яго, каб забіць яго. І Ёнатан зразумеў, што бацька ягоны рашыўся забіць Давіда.


На другі дзень раніцай выйшаў Ёнатан у поле, у час, назначаны Давіду, і малы хлопчык зь ім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы