1 ЦАРСТВАЎ 20:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І схаваўся Давід у полі. І настаў час маладзіка, і сеў цар абедаць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І схаваўся Давід у полі. І надыйшоў маладзік, і валадар банкетаваў пры стале. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, схаваўся Давід на полі; і надышоў маладзік, і цар учыніў застолле. |
Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам.
І калі вы ясьце і калі вы п'яце, ці ня дзеля сябе вы ясьце, ці ня дзеля сябе вы п'яце?
Ад Каяфы павялі Ісуса ў прэторыю. Была раніца; і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца, а каб можна было есьці пасху.
Цар сеў на сваім месцы, паводле звычаю, на сядзеньні каля сьцяны, і Ёнатан устаў, і Авэнір сеў каля Саўла; а месца Давідава засталася незанятае.
І сказаў Давід Ёнатану: вось заўтра малады месяц, і я павінен сядзець з царом за сталом; але адпусьці мяне, і я схаваюся ў полі да вечара пасьлязаўтра.