1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І таму мы, я Павал, і раз і два хацелі прыйсьці да вас; але перашкодзіў нам сатана. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага хацелі мы прыйсьці да вас, — асабліва я, Павал, — і раз, і два, але перашкодзіў нам шатан. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пагэтаму хацелі мы пайсці да вас, асабліва я, Паўла, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан. |
Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы».
Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, - але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, - каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.
Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце мае кайданы. Мілата з (усімі) вамі. Амін.
Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так:
зь любові лепей прашу, ня хто які там, а я, Павал - старац, а цяпер вязень Ісуса Хрыста;
Ня бойся нічога, што табе выпадзе перацярпець. Вось, д'ябал будзе ўкідаць з асяродзьдзя вас у цямніцу, каб спакусіць вас, і будзеце мець скруху дзён дзесяць. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.