Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 2:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўбачыў я, што мудрасьць пераважае над дурасьцю так, як сьвятло над цемраю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ўбачыў я, што мудрасць настолькі перавышае глупства, наколькі святло перавышае цемру.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 2:13
17 Крыжаваныя спасылкі  

Мудрасьць разумнага - што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць немысьляў - толькі ашука.


Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.


Калі прытупляецца сякера і хтось ляза не навострыць, шмат намогі дадаць давядзецца; перавага плённае дзеі - мудрасьць.


І сьвятло салодкае, і добра вачам бачыць сонца.


Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.


І сказаў я: мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьць бедняка заняхайваецца, і словаў ягоных ня слухаюць.


Мудрасьць лепшая за вайсковую зброю; але адзін грэшнік загубіць многа дабра.


І тады зноў убачыце розьніцу паміж праведнікам і бязбожным, паміж службітом Бога і няслухам Ягоным.


калі ж вока тваё будзе ліхое, дык усё цела тваё цёмнае будзе. І вось, калі сьвятло, якое ў табе, - цемра, дык якая ж цемра?


Вы былі колісь цемра, а цяпер - сьвятло ў Госпадзе: дык паводзьцеся, як дзеці сьвятла,