ПСАЛТЫР 58:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў: Біблія (пераклад А.Бокуна) і ня чуе голасу шаптуна, які заклінаць заклёнамі ўмее. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якая не пачуе голасу заклінальнікаў і чараўніка, спрактыкаванага ў заклінанні. |
Бо так сказаў мне Гасподзь: як леў, як ільвяня, што скавычуць над лупам сваім, хай бы хоць шмат пастухоў крычалі на яго, ад крыку іхняга не здрыганецца і мноству іх не саступіць, - так Гасподзь Саваоф сыдзе змагацца на гару Сіён і на пагорак яго.
Бо вось, Я пашлю на вас зьмеяў, васіліскаў, супроць якіх няма замовы, і яны будуць кусаць вас, кажа Гасподзь.
Бо Я як леў Яфрэму і як ільвяня дому Юдаваму; Я, Я разарву і пайду; панясу - і ніхто ня выратуе.
І будзе астатак Якаваў паміж народамі, сярод многіх плямёнаў, як леў - сярод зьвяроў лясных, як ільвяня - сярод статку авечак, які, калі выступіць, дык топча і рве, і ніхто не ўратуе ад яго.
Вось народ, як ільвіца ўстае, і як леў падымаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не напэецца крыві забітых.