ПСАЛТЫР 5:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Выслухай голас крыку майго, Валадару мой і Божа мой, бо я да Цябе малюся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) узваж на голас клічу майго, Валадару мой і Божа мой! Бо я малю Цябе, Госпадзе: |
Ці ж ня цугляў я, ці ж не супакойваў душы маёй, як дзіцяці, аднятаму ад грудзей маці? Душа мая была ўва мне, як дзіця, аднятае ад грудзей.
і ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся, сядзь на калясьніцу дзеля праўды і лагоды і справядлівасьці, і правіца Твая пакажа Табе дзівосныя дзеі.
Душою маёю я парываўся да Цябе ўначы, і духам маім я буду шукаць Цябе ў нутробе маёй з раньняга рана: бо калі суды Твае адбываюцца на зямлі, тады тыя, што жывуць у сьвеце, вучацца праўдзе.
А нараніцу, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае месца, і там маліўся.