Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 130:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Ці ж ня цугляў я, ці ж не супакойваў душы маёй, як дзіцяці, аднятаму ад грудзей маці? Душа мая была ўва мне, як дзіця, аднятае ад грудзей.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Госпадзе, выслухай голас мой. Хай будуць вушы Твае нахілены да голасу малення майго.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 130:2
13 Крыжаваныя спасылкі  

Божа мой, хай будуць вочы Твае адкрытыя і вушы Твае ўважлівыя да малітвы на месцы гэтым.


Малю Цябе, Госпадзе! хай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы раба Твайго і да малітвы рабоў Тваіх, якія любяць схіляцца перад імем Тваім. І пасьпяшайся з дабром да раба Твайго цяпер, і ўвядзі яго ў міласьць у чалавека гэтага. Я быў чашнікам у цара.


Хай будуць вушы Твае ўважлівыя і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву раба Твайго, якою я цяпер дзень і ноч малюся прад Табою за сыноў Ізраілевых, рабоў Тваіх, і спавядаюся ў грахах сыноў Ізраілевых, якімі зграшылі мы прад Табою, зграшылі - і я і дом бацькі майго.


Іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя.


Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда, калі ён прамовіў ад Госпада словы гэтай песьні ў той дзень, як Гасподзь вызваліў яго з рук усіх ягоных ворагаў і з рукі Саўлавай. І ён сказаў:


аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.


Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.


Кіроўцу хору. Псальма Давідава для сьпяваньня.


Прыхілі, Госпадзе, вуха Тваё і пачуй; адамкні, Госпадзе, вочы Твае і зірні, і пачуй словы Сэнахірыма, які паслаў бэсьціць Цябе, Бога жывога.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы