У час ахвяраваньня Авэсалом паслаў і паклікаў Ахітатэла Гіланяніна, дарадцу Давідавага, зь ягонага горада Гіло. І склалася моцная змова, і народ сьцякаўся і множыўся вакол Авэсалома.
ПСАЛТЫР 41:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Удзень удзяляе Гасподзь Свае ласкі і ўночы Яму мая песьня, малітва да Бога жыцьця майго. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Слова Бэліяла вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сурокі прычапілася да яго», або: «Той, хто хворы залёг, той не здолее падняцца». |
У час ахвяраваньня Авэсалом паслаў і паклікаў Ахітатэла Гіланяніна, дарадцу Давідавага, зь ягонага горада Гіло. І склалася моцная змова, і народ сьцякаўся і множыўся вакол Авэсалома.
Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне.
Бо я чуў перагуды многіх: пагрозы вакол; «заявеце, казалі яны, і мы зробім данос». Усе, хто жыў са мною ў міры, пільнуюць мяне, але ці не спатыкнуся я: «магчыма, кажуць, ён пападзецца, і мы адолеем яго і адпомсьцім яму».
Да мяжы выведуць цябе ўсе супольнікі твае, ашукаюць цябе, адолеюць цябе тыя, што жывуць з табою ў міры, удараць цябе тыя, што хлеб твой ядуць. Няма ў ім сэнсу!
Ня верце сябру, не пакладайцеся на прыяцеля; ад той, што ляжыць на ўлоньні тваім, ахоўвае дзьверы вуснаў тваіх.
Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: «той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю».
І атлусьцеў Ізраіль, і зрабіўся зацяты; атлусьцеў, патаўсьцеў і распасьвіўся; і пакінуў ён Бога, які стварыў яго, і пагардзіў цьвярдыняю выратаваньня свайго.