Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 150:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых:

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 150:5
9 Крыжаваныя спасылкі  

А Давід і ўсе сыны Ізраілевыя ігралі прад Госпадам на ўсякіх музычных інструментах з кіпарысавага дрэва, і на цытрах і на псалтырах, і на тымпанах і на сістрах і на кімвалах.


А Давід і ўсе Ізраільцяне ігралі перад Богам з усёй сілы, са сьпевамі, на цытрах і на псалтырах, і тымпанах, і кімвалах і трубах.


І загадаў Давід начальнікам лявітаў паставіць братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі і цытрамі і кімваламі, каб яны гучна ўзьвяшчалі голас радаваньня.


Эман, Асаф і Этан ігралі гучна на медных кімвалах,


Так увесь Ізраіль уносіў каўчэг запавета Гасподняга з воклічамі, пад гукі рога і труб і кімвалаў, граючы на псалтырах і цытрах.


Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах,


І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;


Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.


і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада, - і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака,