НАВУМА 1:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня Я скрышу ярмо ягонае, якое ляжыць на табе, і путы твае парву. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер Я зламлю ярмо ягонае, якое на табе, і кайданы твае разарву». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер паламаю Я прут яго, што на спіне тваёй, і разарву твае путы». |
І станецца ў той дзень: здымецца з плячэй тваіх цяжар ягоны, і ярмо ягонае - з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад тлушчу.
каб сьцерці Асура зь зямлі Маёй і растаптаць яго на горах Маіх; і ападзе зь іх ярмо яго, і здымецца цяжар яго з плячэй іхніх.
Бо ярмо, якое ўціскала яго, і жазло, якое біла яго, і кій прыгнятальніка - Ты паламаеш, як у дзень Мадыяма.
Бо даўно я паламаў ярмо тваё, парваў путы твае, і ты казаў: «ня буду служыць ідалам», а тым часам на кожным высокім пагорку і пад кожным галінастым дрэвам ты блудадзейнічаў.
Пайду я да знакамітых і пагутару зь імі, бо яны ведаюць шлях Гасподні, закон Бога свайго. Але і яны ўсе паламалі ярмо, парвалі аковы.
Я Гасподзь Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб вы ня былі там рабамі, і разарваў повязі ярма вашага і павёў вас з паднятаю галавою.