МАЦЬВЕЯ 23:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і той, што прысягае храмам, прысягае ім і Тым, Хто жыве ў ім; Біблія (пераклад А.Бокуна) і хто прысягае бажніцаю, прысягае ёю і Тым, Хто жыве ў ёй; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хто прысягае святыняй, той прысягае ёй ды Тым, Хто ў ёй самой жыве. |
Сапраўды, ці ж Богу жыць на зямлі? Неба і неба нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней гэты храм, які я пабудаваў;
І не маглі сьвятары ўвайсьці ў дом Гасподні, бо слава Гасподняя напоўніла дом Гасподні.
Сэрца маё кажа ад Цябе: «шукайце аблічча Майго»; і я буду шукаць аблічча Тваё, Госпадзе.