МІХЕЯ 4:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А цяпер сабраліся супроць цябе многія народы і кажуць: «хай будзе яна апаганена, і хай нагледзіцца вока нашае на Сіён!» Біблія (пераклад А.Бокуна) А цяпер сабраліся супраць цябе шмат народаў, кажучы: «Няхай яна будзе апаганена, і няхай нагледзяцца на Сыён вочы нашыя!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цяпер жа сабралася супраць цябе мноства народаў, якія кажуць: «Хай будзе ён апаганены, і хай нагледзяцца вочы нашы на няшчасце Сіёна!» |
Але ён ня так падумае, і ня так намысьліць сэрца ягонае: у яго будзе на сэрцы - спустошыць і вынішчыць нямала народаў.
Ды жаль! шум народаў многіх! бушуюць яны, як бушуе мора. Род плямёнаў! яны равуць, як равуць моцныя воды.
І як сон, як начное сьненьне будзе мноства ўсіх народаў, што ваююць супроць Арыіла, і ўсіх, што выступаюць супроць яго і ўмацаваньняў ягоных і абложнікаў яго.
І было, у дзявяты год яго кіраваньня, у дзясятым месяцы, у дзясяты дзень месяца, прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, сам і ўсё войска ягонае, да Ерусаліма і аблеглі яго і зрабілі вакол яго насыпы.
за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось Я на цябе, Тыру, і падыму на цябе многія народы, як мора падымае хвалі свае.
Так кажа Гасподзь Бог: ці ня ты - той самы, пра якога Я гаварыў у старадаўнія дні праз рабоў Маіх, прарокаў Ізраілевых, якія прарочылі ў тыя часы, што Я прывяду цябе на іх.
Ня варта было б табе глядзець на дзень брата твайго, на дзень адчужэньня яго; ня варта было б радавацца за сыноў Юды ў дзень іхняй пагібелі і разьзяўляць рот у дзень бедства.
І ўгледзіць гэта непрыяцелька мая, і сорам пакрые яе, якая казала мне: «дзе Гасподзь Бог твой?» Нагледзяцца на яе вочы мае, як яна будзе таптаная быццам бруд на вуліцах.
І будзе ў той дзень, зраблю Ерусалім цяжкім каменем усім плямёнам; усе, якія падымацьмуць яго, надарвуцца, а зьбяруцца супроць яго ўсе народы зямлі.