Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 29:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І як сон, як начное сьненьне будзе мноства ўсіх народаў, што ваююць супроць Арыіла, і ўсіх, што выступаюць супроць яго і ўмацаваньняў ягоных і абложнікаў яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І будзе як сон, [як] відзеж начны, мноства ўсіх народаў, якія ваююць супраць Арыэля, і ўсе, якія ваююць супраць яго і супраць цьвярдыні ягонай і якія прыгнятаюць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І будзе, як сон аб’яўлення начнога, мноства ўсіх народаў, якія супраць Арыэля выступаюць, ды ўсе, хто супраць яго ваююць, супраць умацаванняў яго, — і ёсць яго прыгнятальнікі.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 29:7
17 Крыжаваныя спасылкі  

Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.


Дагледзь запавет Твой, бо цямноты зямлі поўныя жытлішчамі гвалту.


Вечар - і вось жудасьць! І да раніцы ўжо няма яе. Такая доля рабаўнікоў нашых, лёс спусташальнікаў нашых.


І выйшаў анёл Гасподні і забіў у лагеры Асірыйскім сто восемдзесят пяць тысяч чалавек. І ўсталі раніцай, і вось, усе - целы мёртвыя.


Усе народы перад Ім як нішто, - менш за нішто і за пустату ўважаюцца ў Яго.


Вось, на горах - ступакі дабравесьніка, які абвяшчае мір: сьвяткуй, Юдэя, сьвяты твае, выконвай твае абяцаньні, бо ня будзе болей праходзіць па табе бязбожнік: ён зусім зьнішчаны.


Падымаецца на цябе разбуральнік: ахоўвай цьвярдыні, ахоўвай дарогу, умацуй сьцёгны, зьбірай сілу.


І будзе ў той дзень, Я зьнішчу ўсе народы, якія нападацьмуць на Ерусалім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы