Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 10:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Але ён ня так падумае, і ня так намысьліць сэрца ягонае: у яго будзе на сэрцы - спустошыць і вынішчыць нямала народаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Але ён ня так будзе думаць, і сэрца ягонае ня так будзе лічыць, бо ў сэрцы ягоным — [намер] нішчыць і загубіць нямала народаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Але ён не так думае ды сэрца яго не так разумее; але ў сэрцы яго намер: вымардаванне і вынішчэнне многіх народаў.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 10:7
13 Крыжаваныя спасылкі  

вось, вы намышлялі супроць мяне благое; але Бог абярнуў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ёсьць: захаваць жыцьцё вялікай колькасьці людзей;


Яго, паводле пэўнае рады і з прадбачаньня Божага выдадзенага, вы ўзялі і, прыбіўшы цьвікамі рукамі беззаконьнікаў, забілі;


але Бог уваскрэсіў Яго, разарваўшы повязі сьмерці, бо ёй немагчыма было ўтрымаць Яго.


Бо ён скажа: «ці ня ўсе цары князі мае?»


Вось зямля Халдэяў. Гэтага народу раней ня было; Асур даў яму пачатак з насельнікаў пустыняў. Яны ставяць вежы свае, разбураюць харомы яго, ператвараюць яго ў руіны.


Як узнагароду за дзею, якую ён учыніў у ім, Я аддаю яму зямлю Егіпецкую, бо яны рабілі гэта дзеля Мяне, сказаў Гасподзь Бог.


Зь цябе павёўся той, хто намысьліў ліхое супроць Госпада, хто склаў змову бязбожную.


і пакідалі багоў іхніх у агонь; але гэта былі не багі, а вырабы рук чалавечых, дрэва і камень, таму і вынішчылі іх.


І ўзбадзёрыцца войска, і сэрца царова ўзьнясецца; ён кіне многія тысячы, але ад гэтага ня будзе мацнейшы;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы