Калі Эздра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад домам Божым, сышоўся да яго вялікі збор Ізраільцян, мужчын і жанчын і дзяцей, бо і народ моцна плакаў.
ЛЯВІТ 16:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладзе Аарон абедзьве рукі свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усе беззаконьні сыноў Ізраілевых і ўсе злачынствы іхнія і ўсе грахі іхнія, і пакладзе іх на галаву казла, і вышле з нарочным чалавекам у пустыню; Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўскладзе Аарон абедзьве рукі свае на галаву жывога казла, і выкажа над ім усе правіны сыноў Ізраіля, усе злачынствы іхнія і ўсе грахі іхнія, і ўзложыць іх на галаву казла, і выганіць яго праз прызначанага чалавека ў пустыню. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўскладзе Аарон абедзве рукі на галаву яго, і выкажа над ім усе правіны сыноў Ізраэля, усе іх злачынствы ды ўсе грахі іх, ускладзе іх на галаву яго і выганіць яго праз прызначанага чалавека ў пустыню. |
Калі Эздра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад домам Божым, сышоўся да яго вялікі збор Ізраільцян, мужчын і жанчын і дзяцей, бо і народ моцна плакаў.
І прывядзі цяля да скініі сходу, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву цяляці;
Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.
Усе мы блукалі, як авечкі, зьвярнулі кожны на сваю дарогу, - і Гасподзь усклаў на Яго грахі ўсіх нас.
і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры цэласпаленьня - і набудзе ён упадабаньне, дзеля ачышчэньня грахоў ягоных;
І ўчыніўшы ачышчэньне сьвятыні, скініі сходу і ахвярніка, прывядзе ён жывога казла,
і панясе казёл на сабе ўсе беззаконьні іхнія ў зямлю непраходную, і пусьціць ён казла ў пустыню.
тады прызнаюцца яны ў беззаконьні сваім і ў беззаконьні бацькоў сваіх, як яны ўчынялі злачынствы супроць Мяне і ішлі супроць Мяне,
Бо Таго, Хто ня ведаў грэху, Ён зрабіў нам ахвяраю за грэх, каб мы ў Ім зрабіліся праведнымі перад Богам.