Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 26:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Прарочыў таксама імем Госпада нехта Урыя, сын Шэмаіін, з Карыятыярыма, - і прарочыў супроць горада гэтага і супроць зямлі гэтай якраз такімі словамі, як Ерамія.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Быў таксама чалавек, які прарочыў у імя ГОСПАДА, Урыя, сын Шэмаі з Кірыят-Ярыму. Ён прарочыў супраць гораду гэтага і супраць зямлі гэтай [словамі], як усе словы Ярэміі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Быў таксама прарок, які праракаваў у імя Госпада, Урыя, сын Сямэі з Карыят-Ярыма. Ён праракаваў супраць гэтага горада і супраць гэтай зямлі паводле ўсіх слоў Ярэміі.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 26:20
9 Крыжаваныя спасылкі  

Жывы Гасподзь Бог твой! няма ніводнага народу і царства, куды б ня пасылаў гаспадар мой шукаць цябе; і калі яму казалі, што цябе няма, ён браў клятву з таго, царства і народу, што не маглі знайсьці цябе;


І рабіў ён неспадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсім так, як рабілі бацькі ягоныя.


Марна пабіваў Я дзяцей вашых: яны не прынялі настаўленьня на розум; прарокаў вашых пажыраў меч ваш, як зьнішчальны леў.


Тады сказалі князі Варуху: «ідзі, схавайся, ты і Ерамія, каб ніхто ня ведаў, дзе вы».


Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.


потым мяжа паварочвае і схіляецца да марскога боку на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Аронам, і канчаецца каля Кірыят-Ваала, інакш Кірыят-Ярыма, горада сыноў Юдавых. Гэта заходні бок.


бо сыны Ізраілевыя, выправіўшыся ў дарогу, прыйшлі ў горад іхні на трэці дзень; а гарады іхнія: Гаваон, Кефіра, Бээрот і Кірыят-Ярым.


І паслалі паслоў да жыхароў Кірыятыярыма сказаць: Філістымляне вярнулі каўчэг Госпада; прыйдзеце, вазьмеце яго сабе.


З таго дня, як застаўся каўчэг у Кірыятыярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І вярнуўся ўвесь дом Ізраілеў да Госпада.