І ўвойдуць людзі ў расколіны скал і ў прорвы зямлі ад страху Госпада і ад славы велічы Яго, калі Ён паўстане сьцерці зямлю.
ЕЗЭКІІЛЯ 33:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, што скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: жыву Я! тыя, якія - на мясьцінах спустошаных, загінуць ад меча, а хто - у полі, таго аддам, каб зьелі зьвяры; а якія - ва ўмацаваньнях і ў пячорах, тыя памруць ад згубнай пошасьці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Як жывы Я, тыя, што ў руінах, упадуць ад мяча, а тых, што на абліччы поля, Я аддам зьвярам, каб пажэрлі іх, а тыя, што ў цьвярдынях і ў пячорах, памруць ад заразы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта скажы ім: вось што кажа Госпад Бог: “Жыву Я, тыя, што ў руінах жывуць, загінуць ад меча, і тыя, хто жыве на полі, тых аддам дзікім звярам на здабычу, а тыя, хто жыве ў крэпасцях ды ў пячорах, памруць ад заразы. |
І ўвойдуць людзі ў расколіны скал і ў прорвы зямлі ад страху Госпада і ад славы велічы Яго, калі Ён паўстане сьцерці зямлю.
А роў, куды кінуў Ісмаіл усе трупы людзей, якіх ён забіў за Гадолію, быў той самы, які выкапаў цар Аса, баючыся Ваасы, цара Ізраільскага; яго напоўніў Ісмаіл, сын Натаніі, забітымі.
Дык вось ведайце, што вы памраце ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці ў тым месцы, куды хочаце ісьці, каб жыць там.
і вазьму рэшту Юдэяў, якія павярнулі аблічча сваё, каб ісьці ў зямлю Егіпецкую і жыць там, і ўсе яны будуць вынішчаны, загінуць у зямлі Егіпецкай; мечам і голадам будуць вынішчаны; ад малога і да старога памруць ад меча і голаду, і будуць праклёнам і жахам, асудаю і паганьбеньнем.
Бо так кажа Гасподзь Бог: калі і чатыры кары Мае - меч і голад, і лютых зьвяроў і згубную пошасьць - пашлю на Ерусалім, каб зьнішчыць у ім людзей і быдла,
сыне чалавечы! тыя, што жывуць на апусьцелых мясьцінах у зямлі Ізраілевай, кажуць: Абрагам быў адзін - і атрымаў на валоданьне зямлю гэтую, а нас многа; дык вось, нам дадзена зямля гэтая на валоданьне.
Упадзеш ты на горах Ізраілевых, і ты і ўсе палкі твае і народы, якія з табою; і аддам цябе, каб зьелі, розным драпежным птушкам і зьвярам польным.
Цяжкая была рука ў Мадыяніцянаў над Ізраілем, і сыны Ізраілевыя зрабілі сабе ад Мадыяніцянаў цясьніны ў гарах і пячоры і ўмацаваньні.
Ізраільцяне, бачачы, што яны ў небясьпецы, бо народ быў уціснуты, хаваліся ў пячорах і ў цясьнінах і ў скалах, і ў вежах і ў равах;
І выйшаў Давід адтуль і ўцёк у пячору Адаламскую, і пачулі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага і прыйшлі да яго туды.
А Давід заставаўся ў пустыні ў недаступных мясьцінах і потым на гары ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго кожны дзень; але Бог не аддаў Давіда ў рукі ягоныя.
І ўзяў Саўл тры тысячы выбраных мужчын з усяго Ізраіля і пайшоў шукаць Давіда і людзей ягоных па гарах, дзе жывуць сарны.